Паводле вынікаў аператыўнага маніторынгу, на 1 кастрычніка 2011 года ў краіне ажыццяўляюць сваю дзейнасць 5.018 рамеснікаў, што на чвэрць перавышае аналагічны паказчык за адпаведны перыяд мінулага года (4.001).

Як адзначыла прэс-служба Міністэрства эканомікі, за дзевяць месяцаў гэтага года больш за ўсё рамеснікаў было зарэгістравана ў Віцебскай вобласці (950), менш за ўсё — у Магілёўскай (571). У Мінску зарэгістравана 665 рамеснікаў.

У Мінэканомікі нагадалі, што ўказам прэзідэнта № 225 ад 16 мая 2005 года вызначаны пералік відаў рамеснай дзейнасці, якія фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць паводле заяўнага прынцыпу без дзяржрэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Для пачатку рамеснай дзейнасці трэба стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства і выплаціць збор у памеры адной базавай велічыні на год. Рамеснікі не выплачваюць падаходны падатак і адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама не вядуць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць.

На 1 лістапада 2005 года колькасць асоб, якія выплацілі збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці, складала 234 чалавекі, у 2007 годзе збор выплацілі 1.644 фізічныя асобы, у 2008 годзе — 2.385, у 2009 годзе — 3.395, у 2010 годзе — 4.319 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?