У выпадку з гэтым звычайным лісянём беларусы праявілі незвычайную здольнасць да ўласнай ініцыятывы, актыўнай пазіцыі і салідарнасці.

У каментарах, дасланых чытачамі Intex-press, людзі выказваліся гатовымі ахвяраваць самым дарагім – сваімі сродкамі і вольным часам, каб захаваць жыццё дзікаму звярку.

Аднак, як паведамілі Intex-press на Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі, сёння раніцай ветэрынары знайшлі лісяня ў клетцы мёртвым.

На жаль, падрабязнасці пакуль застаюцца невядомыя.

Заўтра ветэрынары адвязуць цела жывёліны ў Брэсцкі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, спецыялісты якога высветляць, быў гэты звер здаровы ці хварэў на шаленства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?