Цэнтральны суд Мінска прыгаварыў актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Міхаіла Ермалюка да пяці сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі.

Як паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі», Юлію Сцяпанаву, якая правяла ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, і яе паплечніцу Вольгу Бандарэнку судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна. Суддзя — Наталля Пратасавіцкая. Іх таксама абвінавацілі ў парушэнні арт. 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) за акцыю 26 кастрычніка.

Сцяпанава была аштрафаваная на 30 базавых велічыняў, а Бандарэнка прыгаворана да 10 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?