«Гэта абсурдная заява, якая не мае нічога агульнага з сапраўднасцю. Беларускіх ваенных у Лівіі няма і ніколі не было. Адваротныя заявы недарэчныя. Беларускі бок ужо даваў ацэнку такога роду дэзінфармацыі», — заявіў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Са спасылкай на крыніцу ў Пераходным нацыянальным савеце Лівіі сайт charter97.org паведаміў, што каля трох дзясяткаў беларускіх ваенных затрыманы ў розных частках Лівіі падчас баявых дзеянняў. Пад вартай знаходзіцца прыкладна 20 чалавек, каля 10 было забіта падчас захопу. «З тымі беларусамі, хто застаўся ў жывых, працуюць следчыя, якія спрабуюць высветліць, якім чынам беларускія ваенныя трапілі ў Лівію і чым яны займаліся ў ахопленай паўстаннем краіне», — гаворыцца ў паведамленні. Паводле інфармацыі крыніцы, большасць затрыманых з’яўляюцца снайперамі.

Афіцыйны Мінск раней неаднаразова абвяргаў інфармацыю аб прысутнасці ў Лівіі беларускіх ваенных спецыялістаў. Аднак незалежныя эксперты не выключаюць, што найміты з Беларусі, у тым ліку былыя ваенныя спецыялісты, могуць знаходзіцца ў Лівіі ў прыватным парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?