Урад Беларусі абяцае ўвесці ў 2011 годзе ўсё запланаванае жыллё. Аб гэтым далажыў сёння Аляксандру Лукашэнку прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч.

У цэнтры ўвагі сустрэчы знаходзіліся пытанні будаўніцтва жылля, у прыватнасці па раней заключаных дагаворах, і намечанага да ўводу ў 2011 годзе.

Як падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, на гэтыя мэты будуць накіраваны адпаведныя крэдытныя рэсурсы, нягледзячы на ўсе складанасці на валютным і фінансавым рынку. Усяго ў 2011 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 6 млн.кв.м жылля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?