1 лістапада ў Вярхоўны суд над меркаванымі тэрарыстамі быў дастаўлены ў якасці сведкі Аляксандр Шпакаў, які кантактаваў з галоўным абвінавачаным Дзмітрыем Канавалавым прыкладна ў 2005–2006 гадах. Цяпер ён адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі.

Шпакаў сказаў, што не менш чым 20 разоў бываў у падвалах, якімі карыстаўся Канавалаў у сваім доме на вуліцы Рэпіна ў Віцебску. Адзін падвал адносіўся да кватэры, у якой жыў Канавалаў, а другі ён заняў самавольна. Паводле слоў Шпакава, у падвалах ён бачыў хімічнае лабараторнае абсталяванне — колбачкі, прыхват для колбачак. Паводле слоў Канавалава, той прынёс іх са школы. Бачыў Шпакаў таксама каністру, хоць машыны ў Канавалава не было, а таксама дамкрат. Следства лічыць, што Канавалаў выкарыстоўваў дамкрат пры вырабе выбуховых рэчываў.

Шпакаў таксама паведаміў, што Канавалаў паказваў яму шкляную бутэльку з вадкасцю, якая была заткнута анучай, і сказаў, што гэта «кактэйль Молатава». Шпакаў расказаў і пра тэхналогію прыгатавання гэтай запальнай сумесі.

Пасля прызыву ў армію ў 2006 годзе Шпакаў з Канавалавым больш не сустракаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?