Да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады асуджаны судом Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці былы выканаўца абавязкаў дырэктара ААТ «Рэчыцкая кераміка». Па рашэнні суда, на працягу трох гадоў ён не зможа займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых работ.

Як паведамілі ў прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласці, былога кіраўніка

прызналі вінаватым у атрыманні хабараў і растраце маёмасці.

Карыслівыя і службовыя злачынствы грамадзянін здзейсніў у 2006 годзе. У пачатку 2007 года следчы аддзел УКДБ ўзбудзіў у дачыненні да яго крымінальныя справы. Абвінавачаны схаваўся і быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. У канцы 2010 года яго затрымалі ва Украіне, а ў чэрвені 2011 года экстрадавалі ў Беларусь, дзе ён стаў перад судом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?