Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі прызнаў законнымі папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах і законы, што рэгулююцьграмадска-палітычную дзейнасць.Як паведамляе
інтэрнэт-сайт КС, адпаведнае рашэнне прынята Канстытуцыйным судом 28 кастрычніка. Законапраекты разглядаліся «ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю».
Па выніках разгляду яны прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. «Разам з тым Канстытуцыйным судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне
Нагадаем, законапраекты, якія робяць больш жорсткімі правілы правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама ўмовы для дзейнасці палітычных партый і грамадскі арганізацый, былі прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка адразу ў двух чытаннях на закрытым для СМІ пасяджэнні. Верхняя палата парламента ўхваліла дакументы 21 кастрычніка.
Прыняцце гэтых дакументаў выклікала вялікі рэзананс у грамадстве. Лідары беларускіх НДА і праваабаронцы ў сумеснай заяве заклікалі ўлады адмяніць рэпрэсіўныя законапраекты.
Паводле іх меркавання, папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах» «парушаюць правы грамадзян на мірныя сходы, гарантаваныя як Канстытуцыяй Беларусі, так і базавымі нормамі міжнароднага права, уводзяць адміністрацыйную адказнасць грамадзян за нявінныя дзеянні і бяздзейнасць».
Папраўкі ў законы, якія рэгулююць
На думку прадстаўнікоў апазіцыі і праваабаронцаў, названыя заканадаўчыя акты «маюць яўна антыправавы характар, скіраваны на празмернае абмежаванне правоў і свабод грамадзян». «Прыняцце такога рэпрэсіўнага заканадаўства будзе азначаць легалізацыю гвалтоўных метадаў барацьбы з палітычнымі апанентамі, створыць у краіне атмасферу страху, падштурхне грамадства да радыкалізму і зробіць немагчымым канструктыўны грамадскі дыялог. На ініцыятараў прыняцця гэтых законапраектаў, а таксама на іх распрацоўшчыкаў — дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі — кладзецца адказнасць за такія наступствы неабдуманай заканатворчай дзейнасці», — гаворыцца ў заяве лідараў беларускіх НДА і праваабаронцаў.
Не ўводзіць у дзеянне новыя законы афіцыйны Мінск таксама заклікалі прадстаўнікі міжнароднай грамадскасці, у тым ліку Еўрасаюз і АБСЕ. Паводле іх меркавання, новаўвядзенні ў заканадаўства яшчэ больш абмяжуюць фундаментальныя правы на свабоду сходаў і асацыяцый у Беларусі.