З-за бясплатнага праезду студэнтаў і навучэнцаў мінскае метро штомесяц губляе 3,9–4 млрд. рублёў. Пра гэта ў інтэрв’ю ўрадавай газеце «Рэспублiка» паведаміў начальнік Мінскага метрапалітэна Расціслаў Юрэня.

Паводле яго словаў, штодня метрапалітэнам карыстаюцца 217 тыс. мінскіх студэнтаў.

«Каб дапамагчы кантралёрам правяраць дакументы ў такой колькасці пасажыраў, з 18 кастрычніка поруч з імі сталі дзяжурыць прадстаўнікі нашай арганізацыі — людзі з чырвонымі павязкамі. Мы прапануем ўвесці адзіную форму пропускаў — аднаго колеру і памеру. Гэта спросціць працу кантралёраў і дасць магчымасць зменшыць колькасць тых, хто імкнецца праехаць на грамадскім транспарце, не заплаціўшы за праезд», — адзначыў Юрэня.

* * *

Як раней паведамлялася, 13 верасня сталічныя ўлады ўвялі бясплатны праезд ва ўсіх відах грамадскага транспарту Мінска для студэнтаў і навучэнцаў ПТВ, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў і ВНУ. Разам з тым, у сацыяльных сетках напярэдадні нядаўняга падвышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце з’явіліся чуткі, што бясплатны праезд для студэнтаў і навучэнцаў можа быць адменены ў бліжэйшы час.

Нагадаем, 1 лістапада кошт праезду ў грамадскім транспарце сталіцы падвысілася амаль на 37% — з 950 да 1.300 рублёў. У снежні праезд у грамадскім транспарце плануецца павысіць яшчэ раз — да 1.850 рублёў за адну паездку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?