Свет11

Пуцін: Мы не жадалі шкодзіць Лукашэнку

"Нават не істотна, колькі плацяць сёньня, важна, што мы зафіксавалі ў дакумэнтах этапы пераходу да рынку. Зрабілі гэта мякка, цягам 4 гадоў. Абсалютна ў сяброўскім кантэксьце... Зь Беларусьсю мы маем працягваць будаўніцтва саюзнай дзяржавы".

У часе прэсавай канфэрэнцыі ў чацьвер прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адказаў на шэраг пытаньняў, датычных Беларусі. Сярод іх было пытаньне: "Як выратаваць саюзную дзяржаву?"

Пуцін: "Навошта выратоўваць? Трэба спакойна працаваць, без эмоцыяў над рашэньнем тых пытаньняў і тых праблемаў, якія могуць быць вырашаныя ў часе добразычлівага й канструктыўнага дыялёгу. У нас увесь час мяняецца разуменьне тага, што мы можам лічыць саюзнай дзяржавай... Мы неаднаразова чулі ад беларускага кіраўніцтва, што беларускаму боку імпанавала бы аб'яднаньне паводле савецкага ўзору. Давайце скажам шчыра, што такое паводле савецкага ўзору? Савецкі Саюз быў супэрцэнтралізаванай краінай. Там на паперы былі нейкія правы ў савецкіх рэспублік, але ў жыцьці нічога такога не было. Таму калі мы гэта пачулі, мы сказалі: "Давайце тады інтэгравацца ў Расейскую Фэдэрацыю". Адразу пасьля гэтага мы пачулі іншую пазыцыю, што трэба бараніць сувэрэнітэт. Мы і з гэтым згодныя. Мы гатовыя ісьці гэтым шляхам, калі суб'екты саюзнай дзяржавы будуць валодаць поўным ці няпоўным сувэрэнітэтам... Я тады прапанаваў: "Давайце шляхам Эўразьвязу". "Гэтага недастаткова. Трэба, каб аб'яднаньне было больш глыбокім"... Нам трэба знайсьці якая форма нас задаволіла б".

Адказваючы на пытаньне пра галоўныя зьнешнепалітычныя вынікі 2006 году, Уладзімер Пуцін заявіў: "Зь Беларусьсю былі вядомыя складанасьці, але мы падпісалі пагадненьне пра транзыт і пра зьмену коштаў ў пэрспэктыве з выхадам на рынак. І гэта самае галоўнае. Нават не істотна, колькі плацяць сёньня, важна, што мы зафіксавалі ў дакумэнтах этапы пераходу да рынку. Зрабілі гэта мякка, цягам 4 гадоў. Абсалютна ў сяброўскім кантэксьце... Зь Беларусьсю мы маем працягваць будаўніцтва саюзнай дзяржавы".

Пуцін: "Мы вельмі радыя й вітаем тыя зьмены, якое беларускае кіраўніцтва зрабіла ў справе ўпарадкаваньня тарыфаў на сырую нафту. Гэта рэальны крок для стварэньня паўнавартаснага мытнага саюзу. Мы разьлічваем, што ў выхадзе на адзіную валюту яшчэ ня ўсё згублена. Я ўпэўнены, што нашыя беларускія партнэры ў стане прааналізаваць рэчаіснасьць, у стане зразумець надзейнасьць расейскай эканомікі й расейскай валюты. Магчыма, што выйсьці на адзіную валюту: не на расейскі й не на беларускі альбо, як мы першапачаткова плянавалі, а мы гэта плянавалі, ад пачатку выйсьці на расейскі рубель. Гэта ўсё магчыма".

Пуцін: "З нагоды абвастрэньня адносінаў з нашымі суседзямі, краінамі-транзытэрамі нашых энэргарэсурсаў я буду вельмі шчырым... Расея ня толькі дала незалежнасьць гэтым краінам, але яна цягам 15 гадоў у вялізарных маштабах фундавала эканомікі гэтых краінаў. Што рабіла? Садзейнічала ўмацаваньню незалежнасьці й сувэрэнітэту гэтых краінаў 15 гадоў дастаткова. Гэта ня можа працягвацца бясконца... Паўтараю, што мы робім гэта у мяккім рэжыме, спакойна ў саюзьніцкім стылі. Але мы ня можам рабіць усё адразу: і ва Ўкраіне, і ў Беларусі мы не маглі адкрыць баявыя дзеяньні па усіх франтах. А па-другое, скажу шчыра, мы не жадалі шкодзіць дзейнаму прэзыдэнту Беларусі летась у зьвязку з палітычнымі падзеямі, у тым ліку і з выбарамі. Мы не хацелі ствараць яму праблемаў...

Пра тое, што мы будзе пераходзіць зь Беларусьсю на рынкавыя стасункі, мы праінфармавалі сваіх калегаў яшчэ 3 гады таму, а на пачатку мінулага году, у сакавіку перадалі нашыя прапановы ў пісьмовай форме. Дарэчы, у той момант ніякіх пярэчаньняў не было. Праўда, да мінулага лістапада мы не маглі наладзіць дыялёг. Гэта мы ўжо праходзілі, гэта з усімі такое бывае, бо нікому не хочацца зьмяняць сытуацыю, якая склалася. Паўтараю, што мы будзем гэта рабіць і рабіць вельмі асьцярожна. Я разьлічваю, што нэгатыў, які мы атрымліваем, ён ужо ў мінулым. З асноўнымі транзытэрамі мы ўжо дамовіліся й дакумэнты падпісалі. Спадзяюся, што дамоўленасьці будуць выконвацца".

Каментары1

Цяпер чытаюць

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне6

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка абвінаваціў у праблемах на «Амкадоры» ягонага былога ўладальніка5

Сцяпан Пуціла: Здаецца, Пратасевіч робіць нават крыху больш, чым ад яго патрабавалася9

Пад Жодзінам будуюць прыёмнік для фекалій з Мінска. Мясцовыя супраць, але пратэставаць ім не даюць10

«Далей будзе засуха». На Палессі перасыхаюць балоты, і гэта можа мець кепскія наступствы2

Першыя «калючыя» агуркі, буякі па 120 рублёў і маладая бульба. Што і па колькі цяпер на Камароўцы?

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая29

Лукашысцкі блогер, чый кантэнт прызналі «экстрэмісцкім», працягвае здымаць ролікі2

Леснікам дазволяць прыватызаваць арэнднае жыллё1

Маск гатовы пакінуць пасаду, бо «стаміўся ад нападак левых»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне6

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць