Нямецкі турыст патраціў за тры дні ў Белавежскай пушчы 450 тыс. еўра. Пра гэта паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Часлаў Шульга.

Немец наведваў Белавежскую пушчу некалькі тыдняў таму. Ён прыехаў, каб папаляваць на зуброў. Такія высокія расходы звязаны менавіта з гэтым захапленнем замежнага паляўнічага.

Намеснік міністра не стаў удакладняць колькасць застрэленых зуброў, але запэўніў, што размова ідзе не аб адной асобіне.

Белавежская пушча карыстаецца даволі высокай папулярнасцю сярод замежных турыстаў, уключаючы паляўнічых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?