Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан.

Паводле слоў міністра, сёння частка беларускіх турыстаў вымушана ляцець у Турцыю з Масквы, паколькі колькасць авіярэйсаў з Беларусі абмежавана. Таму неабходна паляпшаць авіязносіны паміж дзвюма краінамі, у прыватнасці за кошт больш актыўнай работы нацыянальнага авіяперавозчыка.

Як заўважыў міністр, павелічэнне колькасці чартарных рэйсаў павінна пазітыўна паўплывать на кошт турыстычных пуцёвак у Турцыю для беларусаў.

Паводле слоў генеральнага дырэктара па маркетынгу Міністэрства культуры і турызму Турцыі Джумхура Гювена Ташбашы, яго краіна зацікаўлена як у адмене візавага рэжыму з Беларуссю, так і ў павелічэнні колькасці чартарных рэйсаў.

Штогод Турцыю наведваюць каля 150 тыс. беларусаў.
Большасць турыстаў з Беларусі адпачываюць на курортах Анталіі. Частка беларусаў адпраўляецца ў Турцыю дзеля наведвання Стамбула, які славіцца выдатнымі архітэктурнымі мясцінамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?