Фота даслана відавочцам.

Фота даслана відавочцам.

Фота даслана відавочцам.

Фота даслана відавочцам.

Фота даслана відавочцам.

Фота даслана відавочцам.

Электрычка рухалася з Маладзечна, здарэнне адбылося ля станцыі «Мінск-Паўночны». А калі дакладней — пад мостам, непадалёк ад выхаду са станцыі метро «Маладзёжная».

Паводле словаў відавочцаў, тры апошнія вагоны састава, які рухаўся, пераскочылі на іншы пуць, знеслі бетонную апору чыгуначнага семафора і ўрэзаліся ў рамонтны цягнічок, які стаяў на тым пуці. Пацярпелых няма.

На сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з'явіўся афіцыйны каментар пра здарэнне.

Як паведамляецца ў ім, «у выніку сыходу другой цялежкі перадапошняга вагона на стрэлачным пераводзе адбыўся сыход з рэек колавых пар яшчэ двух вагонаў; пашкоджана 10 метраў чыгуначнага палатна. На момант здарэння ў электрацягніку знаходзіліся 52 чалавекі (50 пасажыраў і 2 машыністы). У выніку здарэння пацярпелых няма, затрымкі ў раскладзе руху цягнікоў не адбылося».

Расследаванне праводзіць камісія УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?