У Беларусі графік выплаты пенсіі скарэтаваны ў сувязі са святкаваннем 7 лістапада Дня кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі ў РУП «Белпошта».

Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 лістапада ў аддзяленнях паштовай сувязі горада Мінска, Брэсцкай вобласці і гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці пачалася сёння, 4 лістапада.

У астатніх аддзяленнях паштовай сувязі Віцебскай, Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці выплаты будуць ажыццёўлены з 5 лістапада бягучага года.

Фінансаванне для выплаты пенсій праведзена своечасова і ў неабходным аб’ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?