Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Прагназуецца, што сярэдняя тэмпература паветра зімой будзе на 0,5-1 градус ніжэйшая за кліматычную норму, якая складае мінус 5,5 градуса.

"Так халодна ў Беларусі за пасляваенны перыяд было толькі ў 1953, 1960, 1976, 1978, 1986, 2006 гадах і мінулай зімой",
- адзначылі спецыялісты Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.
Колькасць дзён з тэмпературай ніжэйшай за мінус 20 градусаў чакаецца ад 10-15 дзён па паўднёвым захадзе да 19-23 дзён па паўночным усходзе краіны.

Паводле сярэдніх шматгадовых назіранняў, звычайна такія маразы ў нашай краіне размяркоўваюцца наступным чынам: ад 5-10 дзён у паўднёва-заходніх рэгіёнах да 14-19 на паўночным усходзе краіны.

Сярэдняя колькасць ападкаў у гэты зімовы сезон чакаецца менш за кліматычную норму -- яна складае 115 мм. За апошнія 10 гадоў дэфіцыт ападкаў адзначаўся зімой 2003, 2006 і 2008 гадоў.

Паводле папярэдніх прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, першыя два зімовыя месяцы будуць маласнежнымі, а вялікая колькасць ападкаў (вышэй за кліматычную норму) выпадзе ў лютым.

Зімовае надвор'е ў Беларусі чакаецца ў другой палове лістапада.

Нагадаем, што раней з папярэджаннем пра халодную зіму выступалі брытанскія метэаролагі. і Сусветная метэаслужба

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?