«Міністэрству ўнутраных спраў — спыняць дзейнасць экстрэмісцкіх асоб. Міністр унутраных спраў павінен забыцца: прыстойна, непрыстойна, як пра нас падумаюць. Неабходна жорстка рэагаваць на любыя дзеянні. Галоўнае — забяспечыць парадак у краіне, дзейнічаючы строга ў адпаведнасці з законам і логікай развіцця нашага грамадства», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу на Гожскім палігоне пад Гроднам, падводзячы вынікі
Звяртаючыся да кіраўніцтва Камітэта дзяржбяспекі, ён запатрабаваў не толькі ўзмацнення аналітычнай працы, але і канкрэтных дзеянняў. «КДБ у нас зашмат аналізуе, ведае, дакладвае. Я чакаю канкрэтных дзеянняў», — падкрэсліў Лукашэнка.
Лукашэнка не выключае, што «наперадзе могуць быць няпростыя часы». «Наша задача — забяспечыць стабільнасць у горадзе, раёне, на прадпрыемстве», — сказаў ён.