Імя Лявона Вольскага стала амаль сінонімам словазлучэння «беларускі
— Я музыка, для мяне складана выбраць тры любімыя песні. Таму хай гэтая падборка будзе з фолькавых песняў. Канешне, існуюць тысячы песняў, якія я вельмі люблю: ад The Beatles і Джыма Морысана да сучаснай музыкі. Я ўвесь час слухаю заходнюю музыку дома, у машыне заўжды яна гучыць. Аднак у гэтым праекце, хай будзе фольк — той, які мы з музыкамі любім, слухаем і спяваем.
Абраць нават з фольку ўсё адно складана. У нас вельмі багатая песенная культура. Вось, напрыклад, песня «Сівы конь». Гэта супольная песня беларуская і ўкраінская, бо яна была напісана ў Палессі. Адзін з найлепшых узораў фолькавай музыкі.
Ці гумарная песня
А вось яшчэ адна палесская песня — «Карчомка», толькі тым разам вясёлая.