Як адзначылі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, па стане на 1 студзеня 2011 года колькасць мужчын Беларусі склала 4 млн. 408,2 тыс. чалавек, ці 46,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. Тры чвэрці мужчын — гараджане.

Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын на пачатак гэтага года склаў 37 гадоў, пры гэтым у мужчын, якія жывуць у гарадах і гарадскіх пасяленнях, сяродні ўзрост меншы, чым у мужчын, якія жывуць у сельскай мясцовасці (адпаведна 36 і 40 гадоў). Сярэдні ўзрост мужчын меншы за сярэдні ўзрост жанчын на 5,2 года. Як патлумачылі ў Белстаце, захоўваецца значная розніца ў працягласці жыцця мужчын і жанчын, якая склала ў 2010 годзе амаль 12 гадоў (64,6 і 76,5 года). Паводле ацэнкі ПРААН, "натуральнай" розніцай прынята лічыць 5 гадоў. Падобны разрыў абумоўлены дачаснай смяротнасцю мужчын.

На 1.000 мужчын у краіне прыпадае 1.151 жанчына.

Паводле звестак перапісу насельніцтва 2009 года, амаль кожны шосты мужчына мае вышэйшую адукацыю (17,6% ад агульнай колькасці мужчын ва ўзросце 15 гадоў і старэй). За дзесяцігоддзе, што прайшло пасля перапісу насельніцтва 1999 года, колькасць мужчын, якія маюць вышэйшую адукацыю, павялічылася на 3,5%. Аднак

жанчын, якія маюць вышэйшую адукацыю, больш, чым мужчын.
На 1.000 мужчын прыпадае 176 мужчын з вышэйшай адукацыяй, у той час як на 1.000 жанчын — 199 жанчын, якія маюць вышэйшую адукацыю. Кожны трэці мужчына (1.437,9 тыс. чалавек) мае сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю.

Мужчыны пераважаюць у такіх сферах, як прамысловасць; сельская гаспадарка, паляванне і лясная гаспадарка; гандаль аўтамабілямі і матацыкламі, іх тэхнічнае абслугоўванне і рамонт; транспарт; рыбалоўства, рыбаводства; будаўніцтва (ад 55,7 да 82,2% ад агульнай колькасці работнікаў арганізацый адпаведнага віду эканамічнай дзейнасці).

У агульнай колькасці рабочых пераважаюць мужчыны (56,5%), а ў агульнай колькасці служачых — жанчыны (67,9%). Аднак

сярод служачых большасць кіраўнікоў мужчыны (53,2%).

Сярод мужчын, занятых у эканоміцы краіны, найбольшую ўдзельную вагу займаюць 30—49-гадовыя (45,6%). Па выніках мінулага года сярэдні ўзрост працуючага мужчыны склаў 40,5 года.

На пачатак гэтага года 21,5% працуючых мужчын мелі вышэйшую адукацыю, 17,3% — сярэднюю спецыяльную, 24,8% — прафесійна-тэхнічную, 32,6% — агульную сярэднюю, 3,8% — агульную базавую адукацыю.

У Белстаце адзначылі, што традыцыйна на працягу шэрагу гадоў сярэдняя зарплата мужчын у Беларусі перавышае зарплату жанчын. Так, у снежні 2010 года

намінальная налічаная сярэдняя зарплата мужчын перавысіла зарплату жанчын на 13,1%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?