На заходніх межах Беларусі захоўваюцца гіганцкія чэргі. Паводле афіцыйнай інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 16.00

на адным толькі памежным пераходзе Брузгі (каля Гродна) выезду чакаюць 300 легкавікоў.
Варта ўлічваць, што ў рэальнасці лічбы заўсёды большыя.

Агулам у Польшчу не могуць выехаць больш за 500 легкавікоў, у Літву — яшчэ больш за 300.

У Каменным Логу мяжу праходзяць тыя, хто прыехаў да першага шлагбаума ў 9-10 гадзін раніцы.

Што да грузавікоў, то на мяжы з Літвой стаяць больш за 1200 фур.

Кіроўца скардзяцца, што

літоўскія памежнікі і мытнікі працуюць надзвычай павольна, прапускаючы роўна па 10 аўтамабіляў за гадзіну.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?