Рыгор Кастусёў 5 лістапада сфатаграфаваў афіцыйны сьцяг Беларусі на будынку Шклоўскага райваенкамату зь перавернутымі колерамі — зялёным уверсе, чырвоным унізе.

Кастусёў: «У Шклоў я прыехаў па сваіх справах раніцай. Убачыў на ваенкамаце перавернуты сьцяг — падумаў, перавесяць. Бліжэй да другой паловы дня карціна не зьмянілася. Я выйшаў з машыны й сфатаграфаваў. Навокал было багата людзей, але ніхто не зьвяртаў на сьцяг увагі. Вось табе й дзяржаўная ідэалёгія. Ёй тлумяць людзям галаву амаль дваццаць гадоў — і плёну ніякага. У ваенкамаце ж працуюць адукаваныя людзі — вайскоўцы. Ім жа бараніць, як кажа Лукашэнка, краіну, а яны сьцяг вывесіць ня могуць.

Як тут не прыгадаць Ціцянкова, які рваў бел-чырвона-белы сьцяг на шматкі — дзе ён цяпер? Вінаватым, зразумела, зробяць якогасьці дворніка, які апынецца крайнім».

У ваенкамаце праз тэлефон запэўнілі, што сытуацыі зь перавернутым сьцягам на іх будынку ня можа быць, і паабяцалі паглядзець.

Глядзі яшчэ: Лукашэнкаўскі сцяг на пракуратуры вісіць дагары нагамі — фота
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?