На адной з заправак Ліды ў легкавіку сядзела кампанія маладых людзей. 23-гадовы кіроўца летам гэтага года быў пазбаўлены пасведчання за кіраванне ў нецвярозым стане. У пэўны момант адзін з пасажыраў, 17-гадовы малады чалавек, прапанаваў паказаць майстар-клас і сеў за руль. Ужо праз які дзясятак метраў аўто пратараніла іншы легкавік, а той у сваю чаргу ўдарыў яшчэ адзін.
Здарэнне зафіксавала камера відэаназірання. Як высветлілася пазней, у крыві маладога «шумахера» было 1, 3 праміле алкаголю.