6 лістапада ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце ў Лошыцкі яр. Фота Юрася Навіцкага.

Глядзі яшчэ: Дзяды-2011. Шэсце ў Курапаты.

Увага! Відэа ўтрымлівае ненарматыўную лексіку.

6 лістапада ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце ў Лошыцкі яр да месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, арганізаванае Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ.

У шэсці ўзялі ўдзел больш за сотню чалавек — актывістаў КХП-БНФ і іншых апазіцыйных аб’яднанняў, у прыватнасці, міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт», паведамляе БелаПАН.

Удзельнікі шэсця прайшлі па ходніках вуліцы Маякоўскага з боку Лошыцкага парку. Яны неслі бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі КХП-БНФ і «Маладога фронту», а таксама расцяжкі «Дзяды» і «Абаронім Беларусь ад пекла расейскага імперыялізму». Каля крыжа ў Лошыцкім яры прайшоў жалобны мітынг.

У часе нядзельнага шэсця не абышлося без інцыдэнтаў.

Удзельнікаў мерапрыемства суправаджалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным, якія вялі відэазапіс акцыі.

Адзін з удзельнікаў шэсця Юрась Навіцкі у сваю чаргу здымаў аператараў у цывільным. Ён рабіў здымкі з пляча іншага ўдзельніка мітынгу. У пэўны момант адзін з «ціхароў» ударыў паплечніка Навіцкага. Пачалася шура-бура. Гэты інцыдэнт арганізатарам мітынгу ўдалося спыніць без далейшых наступстваў. А вось Навіцкаму давялося праехаць у міліцыю. На выездзе на вуліцу Маякоўскага аўто, у якім ён ехаў, спыніў супрацоўнік ДАІ. Падаспелі супрацоўнікі ў цывільным і выцягнулі яго з аўто.

Па сканчэнні мітынга быў затрыманы сябра КХП-БНФ Уладзімір Юхо. Адзін з удзельнікаў акцыі зафіксаваў гэты момант на відэа.

Відэа belsat.eu

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?