З 10 па 20 лістапада УП «Белтэхагляд», упраўленне ДАІ МУС і Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый правядуць рэспубліканскую дэкаду «Дзяржтэхагляд».

Паводле інфармацыі УП УП «Белтэхагляд», асноўная мэта акцыі — кантроль за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане.

У цяперашні час ужо складаюцца планы сумесных рэйдаў і ўзгадняюцца маршруты патрулявання. Групы, у склад якіх увойдуць прадстаўнікі ДАІ, Транспартнай інспекцыі і УП «Белтэхагляд», будуць у першую чаргу звяртаць увагу на аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазваленчай налепкі на ветравым шкле. Таксама будуць правярацца транспартныя сродкі, якія маюць відавочныя неадпаведнасці па вонкавым выглядзе. Асаблівая ўвага будзе надавацца аўтатранспарту, які выкарыстоўваецца для камерцыйных перавозак пасажыраў. Аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі, што своечасова не прайшлі дзяржтэхагляд, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

Дадзенае мерапрыемства праводзіцца двойчы на год, вясной і восенню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?