6 лістапада ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце ў Лошыцкі яр да месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, арганізаванае Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ.
У часе мерапрыемства не абышлося без інцыдэнтаў. Па выніках акцыі былі затрыманыя Юрась Навіцкі і актывіст КХП-БНФ Уладзімір Юхо.