КДК КХЛ вынес рашэнне па матчы «Віцязя» з мінскім «Дынама» (2:3). Кіп Брэнан дыскваліфікаваны на 4 матчы, Нік Тарнаскі — на 2, Арцемій Панарын — на 1 гульню.

Акрамя таго, мінскае «Дынама» аштрафавана на 500 тысяч расійскіх рублёў за тое, што заўзятары закідалі лёд бутэлькамі.

Галоўны трэнер «Віцязя» Андрэй Назараў дыскваліфікаваны на 2 матчы.

Дадамо, што КХЛ вырашыла не падвяргаць дыскваліфікацыі форварда чэхаўцаў Аляксандра Сазонава, але выпісала яму грашовы штраф (які, не паведамляецца). Пакаранне нападніку Міхаілу Анісіну, таксама заўважаны ў сутычках з заўзятарамі, было зменена: замест матч-штрафу гульцу выпісаны дысцыплінарны (10 хвілін) штрафу.

Арцемій Панарын, Нік Тарнаскі і Кіп Брэннан таксама будуць абавязаны выплаціць грашовыя штрафы.

Судзейства матчу «Дынама» (Мінск) — «Віцязь» у выніку аналізу прызнана нездавальняючым. Галоўныя арбітры сустрэчы, і лайнсмены панясуць дысцыплінарныя пакарання і адпаведныя фінансавыя страты.

Таксама Кантынентальная хакейная ліга выказала прэтэнзіі да працы Службы бяспекі менскага «Дынама», у дачыненні якой будзе вынесена асобнае прадстаўленне. На пасяджэнні КХЛ разглядалася прапанова «аб правядзенні менскім «Дынама «некалькіх наступных матчаў без гледачоў», аднак Ліга вырашыла не ісці на падобны крок.

Нагадаем,

учора на апошніх секундах матчу мінскага «Дынама» і «Віцязя» пры ліку 3:2 на карысць гаспадароў чэхаўскія хакеісты прыняліся без прычыны збіваць мінскіх гульцоў. Заўзятары сталі кідаць на лёд і лаўку «Віцязя» пластыкавыя бутэлькі, пасля чаго галоўны трэнер каманды Андрэй Назараў ўвязаўся ў бойку з фанатамі. Рулявы чэхаўцаў атрымаў матч-штраф і, сыходзячы ў падтрыбунным памяшканні, паказваў трыбунам непрыстойныя жэсты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?