У Маскве ва ўзросце 76 гадоў памёр алімпійскі чэмпіён і чэмпіён Еўропы па футболе, легенда зборнай СССР і маскоўскага «Тарпеда» Валянцін Іваноў.

Аб смерці Валянціна Іваноў паведаміў афіцыйны сайт Расійскага футбольнага саюза.

У яго была хвароба Альгеймера і ён вельмі пакутваў.

Усю сваю кар’еру гульца Іваноў правёў у адным клубе — маскоўскім «Тарпеда», за якое згуляў 287 матчаў у чэмпіянаце СССР і забіў 124 галы, стаўшы рэкардсменам па гэтым паказчыку.

Валянцін Казьміч двойчы станавіўся чэмпіёнам СССР у складзе чорна-белых і адзін раз прывёў «Тарпеда» да перамогі ўжо ў якасці галоўнага трэнера.

За зборную СССР Іваноў згуляў 59 афіцыйных матчаў, у якіх забіў 26 галоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?