Паводле папярэдняй дамоўленасці са ЖРЭА Першамайскага раёна Мінска, Партыя БНФ заехала ў цокальнае памяшканне жылога дома на вуліцы Чарнышэўскага.
«Гэта цокальнае памяшканне дзяржаўнага жылога дома — паміж сутарэннямі і першым паверхам. Гэта офіснае памяшканне. Па вуснай дамоўленасці са ЖРЭА Першамайскага раёна, мы завезлі сюды рэчы, выкарыстоўваем гэта памяшканне ў якасці рабочага для супрацоўнікаў офіса.
Фактычна партыя БНФ абавязалася з 1 лістапада аплачваць камунальныя паслугі.
«На заключэнне афіцыйнага дагавора павінна быць рашэнне Мінскага гарвыканкама. Яно павінна было ўжо быць, аднак
Партыя БНФ мяняе ўжо трэці офіс на працягу 2011 года.
У канцы ліпеня партыя пакінула легендарны офіс на Машэрава, 8, у якім знаходзілася амаль два дзесяцігоддзі, і пераехала на Крапоткіна, 93а.
Але ў новым памяшканні правяла толькі тры месяцы, калі гаспадар папрасіў вызваліць памяшканне.