У самым цэнтры Дубліна ірландскія антыглабалісты разбілі намётавы лагер, тым самым яны падтрымліваюць рух амерыканскага Уол-Стрыту.

Ірландцы, што натхніліся рухам амерыканскага Уол-Стрыта і пляцам Тахрыр у Каіры, праз старонку на Facebook вырашылі 6 кастрычніка выйсці на адну з галоўных вуліц Дубліна — Дам-Стрыт, дзе месціцца галоўны будынак Ірланскага Цэнтрабанка. Праз паведамленне ў сацыяльнай сетцы на Дам-Стрыт у першы дзень выйшла 30–40 чалавек.

Колькасць удзельнікаў павялічвалася з кожным днём, таму нельга назваць нейкую адзіную лічбу ўдзльнікаў. Пратэстоўцы ўяўляюць сабой розныя ўзроставыя і сацыяльныя группы, але кожны з іх мае свае асабістыя прычыны таго, чаму яны выйшлі на Дам-Стрыт.

*#OccupyDameStreet — гэта глабальны рух салідарнасці неабыякавых людзей, ініцыяваны з Ісландыі, Грэцыі, Іспаніі і Тунісу. Рух накіраваны на выкарыстанне мірных сродкаў супраціву, якія былі выкарыстаны на пляцах Тахрыр і Уол-Стрыт. Гэта рух без лідэра, у якім усе роўныя, нягледзячы на нацыянальнасць, паходжанне, пол і палітычную прыналежнасць.

«Прыйшоў час, калі дух паўстання распаўсюджвацца і на іншыя буйныя гарады і фінансавыя раёны па ўсім свеце. Гэта абавязак кожнага далучыцца супраць бясконцай сквапнасці і карупцыі, на якіх заснавана наша фінансавая сістэма.
Мы адвяргаем поўны кантроль Еўрапейскага Цэнтральнага Банку, які дыктуе нашу эканамічную палітыку. Мы не хочам іх уплыву і кантролю. Мы не хочам, каб Міжнародны валютны фонд меў дачыненне да нашых спраў. […] Мы не будзем плаціць, і хай нашыя дзеці і іх дзеці не плацяць за гэты крызіс, які адбыўся па віне прыватных банкаў і дзяржальнікаў аблігацый», — прызывае ўлётка руху.

Адзін са старажылаў «ірландскай Плошчы» расказвае яго гісторыю. Шон Крэг на Дам-стрыт ужо 13-ты дзень, яму крыху больш за 25 гадоў, ён вывучае экноміку ў адным з універсітэтаў Дубліна. У Шона трохмесячнае дзіця, таму ён у лагеры не кожны дзень, а прыкладна праз дзень, падменьваючы дома жонку, якая наглядае за дзіцем.

Жонка, таксама студэнтка, таму, калі Шон прыходзіць домоў, яна выходзіць на «Плошчу». На маё пытанне, хто галоўны, Шон кажа, што ў іх няма караўніка. Але бачна, што Крэга тым не меньш вельмі паважаюць: да яго падыходзяць браць інтэрв’ю і фатаграфаваць, пытаюць, што лепей прыгатаваць на вячэру, куды схаваць грошы, якія ім прынеслі простыя ірландцы.

Я размаўляла з Шонам, а 3-й ночы — жыццё ў лагеры, нягледзячы на даволі позні час, тым не меньш працягвалася. На пляцы, які аккупавалі дэманстранты, было прыкладна калі 13–15 намётаў: нехта гатаваў ежу, нехта абараняў лагер, нехта рыхтаваўся да ранку і сарціраваў адзенне, якое прынеслі спачуваючыя, а нехта ўсё ж такі спаў. Дзякуючы таму, што зусім нядаўна ў іх з’явіўся генератар, на пляцы светла як удзень.

Я папрасіла Шона апісаць яго звычайны дзень. «Ранак пычынаецца калі служачыя Цэнтрабанку, а 9 раніцы прыходзяць на працу. Паколькі ўсю пляцоўку перад уваходам у будынак мы акупавалі, яны вымушаныя заходзіць з двара, альбо праз вузенечкую палоску, якую пакінулі ля цэнтральнага ўваходу. Амаль штодня мы ладзім розныя майстар-класы. Нас падтрымліваюць розныя даволі знакамітыя ірландцы, выкладачы ўніверсітэтаў, журналісты. Пару тыдняў таму да нас завітаў адзін прафесар з юрыдычнага факультэту найбуйнейшага ўніверсітэта Дубліну і расказаў як бараніць свае правы. Такія мерапрыемствы праходзяць вельмі цікава і на іх прысутнічаюць не толькі людзі з лагеру».

На маё пытанне, чаму яны выбралі пляц перад уваходам у Цэнтрабанк, Шон адказвае, что гэта вельмі сімвалічна. Бо «ў банку працуюць служачыя, якіх народ не выбіраў, і менавіта гэтыя людзі прывялі Ірландыю да фінансавых праблем. Цяпер у гэтых людзей есць магчымасць некалькі разоў на дзень, гледячы з вокнаў сваіх працоўных кабінетаў на лагер, падумаць чаму так адбылося».

Крэг гаворыць, што мясцовая паліцыя аказвае ім падтрымку. У лагеры забаронены алкаголь і наркотыкі. Некалькі акрывістаў мела сустрэчу з прадстаўнікамі ірландская паліцыі Garda Síochána. Шон не без гонару дастае з кішэні візітоўку нейкага прадстаўніка паліцыі і кажа, што яны дамовіліся, што калі ў іх будуць праблемы, то яны могуць яму патэлефанаваць.
Увогуле, пасля аднаго інцыдэнта было вырашана арганізаваць «лагерную ахову». Паколькі ў іх няма ніякага фінансавання ці чагосці накшалт гэтага, усе трымаецца толькі на ініцыятыве неабыякавых людзей. Паколькі ірландцы пачалі прыносіць і грошы, было вырашана паставіць скрыню для грошаў (money box), якая стаяла на бачным месцы на працягу ўсяго дня і ночы. Але тыдзень таму гэтая скрыня была скрадзеная, пасля гэтага выпадку было вырашана стварыць «каманду аховы лагера», а ля скрыні ўвесь час стаіць чалавек, які на ноч яе прымае.

Жыліян троху старэйшы за Шона, яму 28 гадоў, ён працуе поўны дзень ва Універсіце Дубліна, дзе скончыў магістратуру. На Дам-Стрыт ён з першага дня. На «Плошчы» ён у камандзе, якая адказная за стасункі з журналістамі. На пряцягу дня ён правярае электронную скрыню руху — адказвае на пытанні. Жыліян прыходзіць сюды кожны дзень пасля працы. Да Асамблеі ён збірае тых, хто прысутнічае на пляцы і апрошвае іх адносна таго, што адбылося за дзень. Гэта не простая цікавасць, а «прафесійная неабходнасць», паколькі ён прысутнічае на ўсіх медыя-мерапрыемствах, дапамагае пісаць прэс-рэлізы, маляваць флаеры, кантактаваць з прэсай. Звычайны дзень Жыліяна скончваецца тым, что ён ідзе дамоў, дзе працягвае адказваць на электронную пошту і пісаць звароты да медыя.

Нядаўна Ірландыя абрала новага прэзідэнта Майкла Хігінса, яго афіцыйная пазіцыя адносна руху яшчэ невядома, але хлопцы лічаць, што ён уяўляе сабой «палітыка больш адкрытага, ён мае вялікі інтарэс да мастацтва, і таму мы чакаем яго ацэнкі руху».
Калі я на прыканцы размовы зыпытваю чым іх можна падтрымаць і дапамагчы, Жыліян пряцягвае мне віш-ліст (wish list), дзе больш пазначана больш за 20 наменаванняў прадметаў, падзеленых на розныя групы. Сярод іх: намёты, цёплая адзенне, коўдры, сокавыціскальнік, знешнія дыскі, фотаапараты, відэа-камеры, дыктафоны. «Але насамрэч, — потым дадаў Жыліян. — больш за ўсе нам патрэбна цёплая ежа, кіпень і зімовыя рэчы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0