Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 10 лістапада павышаецца да 40% гадавых, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

Апошні раз стаўка рэфінансавання павышалася 14 кастрычніка 2011 г. на 5% да 35% гадавых, а наогул гэта будзе ўжо адзінаццатае з пачатку года павышэнне стаўкі рэфінансавання.

Раней яна павышалася 16 сакавіка (з 10,5 да 12%), 20 красавіка (да 13%), 18 мая (да 14%), 1 чэрвеня (да 16%), 22 чэрвеня (да 18%), 13 ліпеня (да 20%), 17 жніўня (да 22%), 1 верасня (да 27% гадавых), 14 верасня (да 30% гадавых) і 14 кастрычніка (да 35% гадавых).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0