10 лістапада чакаецца чарговае, дзясятае з пачатку гэтага года, павышэнне рознічных цэн на нафтапрадукты.

Паводле звестак інфармацыйна-асветніцкай установы «За Аўто», бензін падаражэе ў сярэднім на 3%, дызельнае паліва — на 7%. Гэтыя звесткі БелаПАН пацвердзіла крыніца ў канцэрне «Белнафтахім». Афіцыйных каментароў з нагоды чаканага павышэння коштаў на паліва ў канцэрне традыцыйна не даюць.

Апошні раз цэны на паліва падвышаліся ў Беларусі 16 кастрычніка: бензін падаражэў у сярэднім на 3%, дызпаліва — на 5,1%.

Сёння літр бензіну АІ-95 каштуе 5.360 рублёў, АІ-92 — 4.970, «Нармаль-80» — 4.740, дызельнага паліва — 5.360.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?