Як паведамілі ў мытні, на выхадных у чыгуначным пункце «Брэст-Паўночны» супрацоўнікамі па барацьбе з кантрабандай была выяўлена партыя незаконна ўвезенага тавара. Ён накіроўваўся праз Беларусь з Германіі ў Манголію.
Згодна з прадстаўленымі для праверкі дакументамі, у чыгуначным кантэйнеры перавозіліся касметычныя сродкі, мэбля вагой толькі чатыры тоны. Пры даглядзе высвятлілася, што тавараў у кантэйнеры значна больш. Без дакументаў спрабавалі правезці асвяжальнікі паветра, касметыку.
Агулам — 10 тысяч адзінак, якія ацэнены ў 800 млн. рублёў.
Незаконна ўвезены тавар канфіскаваны да заканчэння праверкі. Астатні накіравалі далей — у Манголію.