Учора ў Маскве прайшла традыцыйная штогадовая прэс‑канфэрэнцыя прэзыдэнта Расеі. Свой выступ Пуцін пачаў з агляду эканамічнага становішча Расеі і вынікаў за 2006 г. Пуцін паставіў задачу на сёлета – 4% інфляцыі. Галоўным ў разьвіцьці эканомікі, на ягоную думку, ёсьць тое, што рост абапіраўся не на вонкавыя эканамічныя фактары, а на фактары «унутранага парадку».

5 гадоў Windows у клетачку

Першае пытаньне ад журналістаў тычылася вясковага дырэктара школы зь Пермскага краю, якія парушыў аўтарскія правы на Microsoft за неліцэнзіяваную вэрсію Windows. Пуцін аказаўся «ня ў курсе гэтай справы», але паабяцаў абараняць інтэлектуальныя правы ў Расеі.

Ці не найважнейшай стала заява пра тое, што Пуцін не рыхтуе сябе пераемніка. «Ніякіх пераемнікаў ня будзе, будуць кандыдаты на пасаду прэзыдэнта. Задача ўлады — забясьпечыць дэмакратычны спосаб асьвятленьня кампаніі», —. Разам з тым ён падкрэсьліў, што, магчыма, будзе выказваць свае асабістыя меркаваньні і сымпатыі падчас прэзыдэнцкай кампаніі.

Пытаньне карупцыі ў Расеі, паводле Пуціна, павінна вырашацца асьвятленьнем гэтага пытаньня ў СМІ, разьвіцьцём грамадзянскай супольнасьці і свабоды СМІ.

Пуцін адзначыў, што ў Расеі ёсьць праблемы ў дачыненьнях з Грузіяй. Разам з тым ён зазначыў, што ўсё меней разнагалосьсяў становіцца з Украінай, ён сказаў, што ня супраць стварыць з гэтай дзяржавай газавы кансорцыюм, а таксама, што ідзе абмеркаваньне пытаньня стварэньня газавага АПЕК.

Пуцін: Мы не жадалі шкодзіць Лукашэнку

«З Беларусьсю мы зьбіраемся надалей будаваць саюзную дзяржаву. Мы разьлічваем, што ў пытаньні адзінай валюты яшчэ ня ўсё згублена».

Што да гей‑параду ў Маскве, то Пуцін выказаўся, што яго больш хвалююць дэмаграфічныя праблемы ў краіне, але паабяцаў абараняць любыя правы чалавека. Таксама кіраўнік Расеі выказаў упэўненасьць, што Сочы з гонарам могуць правесьці зімовую Алімпіяду‑2014.

Што датычыць забойства журналісткі Анны Паліткоўскай, то тут Пуцін сказаў, што такая праблема стаіць ня толькі перад Расеяй, але і шмат перад якімі яшчэ краінамі. «Я ўспамінаю ня толькі Паліткоўскую – яна была досыць вострым крытыкам улады – і гэта добра». Таксама Пуцін узгадаў забітага рэдактара «Форбса» Пола Хлебнікава. Шкоду Расеі, па словах Пуціна, найбольш прыносяць беглыя алігархі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?