Страйк на заводзе адмяняецца. Рабочыя транспартнага цэху, якія патрабавалі падвышэння заробкаў на 100 працэнтаў, паляпшэння ўмоваў працы і поўнай камплектацыі, практычна нічога не дасягнулі.

Кіраўніцтва завода заявіла, што ў кастрычніку заробак падвысіўся на 20%. Праўда, самі рабочыя кажуць, што ў рэальнасці на разліковых лістах зафіксавана падвышэнне на 13%. Падчас схода-сустрэчы калектыва, які адбыўся 9 лістапада, гучалі пагрозы з боку адміністрацыі. Ініцыятар збору подпісаў на прадпрыемстве Зміцер Карашкоў быў названы агентам, якія падвёў увесь калектыў.

Зміцер Карашкоў, машыніст цеплавозу:

— Дырэктар заводу сказаў, што я падмануў калектыў, які даверыўся мне. А я так непрыгожа паступіў — узяў ды і размясціў усё ў інтэрнэт. Калі я спытаў, якія праблемы паўсталі з-за таго, што я прадставіў аб’ектыўную інфармацыю журналістам, то дырэктар патлумачыў наступнае. Цытую: «Калі ў кагосьці ёсць дачка і яна добра грае на скрыпцы, то яна ніколі не паступіць у кансерваторыю з такімі бацькамі. А калі ёсць сын, які хоча стаць касманаўтам, то ён ніколі не паляціць у космас». То бок падчас сустрэчы адбывалася запалохванне. А людзям ад адной узгадкі пра такія структуры, як МУС і КДБ, становіцца страшна.

Замест 139 даляраў машыністы вагонарамонтнага заводу цяпер будуць атрымліваць 186 даляраў.
Зміцер Карашкоў расчараваўся ў магчымасцях дыялогу з адміністрацыяй заводу. Ён намераны звольніцца з прадпрыемства і знайсці сабе лепшае месца працы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?