Пасажырскія цягнікі з Украіны прыбываюць у Беларусь са спазненнем.

Так, з спазненнем ад адной гадзіны да адной гадзіны 40 хвілін прыбывае 21 пасажырскі цягнік з Украіны: 13 цягнікоў, канчатковымі пунктамі якіх з'яўляюцца станцыі Беларускай чыгункі, восем транзітных цягнікоў, якія ідуць праз тэрыторыю Беларусі ў Расею і Літву. Як растлумачылі ў прэс-службе БЧ, гэта выклікана гадзіннай розніцай у часе:

Беларусь не перайшла, у адрозненне ад Украіны, на зімовы час. У сувязі з гэтым час прыбыцця і адпраўлення па станцыях Беларускай чыгункі адрозніваецца ад часу, названага ў праязных дакументах.

На БЧ падкрэслілі, што паўстала неабходнасць карэкціроўкі раскладу руху пасажырскіх цягнікоў як па тэрыторыі Украіны, так і Беларусі, Расіі і Літвы. Пры гэтым карэкціроўка раскладу магчымая толькі ад 3 снежня (з даты, з якой праязныя дакументы не прадаваліся).

Нагадаем, папярэдні продаж праязных дакументаў на пасажырскія цягнікі ў краінах СНД і Балтыі ажыццяўляецца за 45 сутак пры наяўнасці ўзгодненага ўсімі датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі раскладу.

Інфармацыя аб змяненні раскладу пасажырскіх цягнікоў размешчаная на інфармацыйных стэндах і табло станцый па маршрутах цягнікоў, перыядычна аб'яўляецца дыктарамі. Акрамя таго, інфармацыю аб раскладзе гэтых цягнікоў можна атрымаць у даведачных службах вакзалаў і станцый БЧ.

Падрабязную інфармацыю аб змене раскладу руху цягнікоў у зносінах з Украінай можна атрымаць на чыгуначных вакзалах, а таксама па тэлефоне 105.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?