у тым ліку 15 тыс. мужчын і 500 жанчын,
паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Для параўнання: у дарожна-транспартных здарэннях штогод у Беларусі гіне прыблізна дзве тысячы чалавек.

Сярэдняя страта працягласці жыцця беларусаў, якія кураць, для ўсіх узростаў складае 18 гадоў, а для ўзроставай групы 35–69 гадоў — 21 год.

Як сцвярджаюць медыкі, курэнне з’яўляецца адной з самых частых прычын смерці, якую чалавек здольны прадухіліць. У свеце штогод хваробы, выкліканыя ўжываннем тытуню, забіраюць прыкладна 3 млн. жыццяў. Толькі ў краінах Еўропы памірае прыкладна 1,2 млн. чалавек. Гэта 14% усіх смерцяў у рэгіёне.

Спецыялісты нагадваюць, што «курэнне звязана з развіццём захворвання на рак лёгкіх, эмфізэмы, хранічнага бранхіту, стэнакардыі, інсульту, выклікае раптоўную смерць, анеўрызму аорты і захворванні перыферычных сасудаў, а таксама іншыя сур’ёзныя паталогіі ўнутраных органаў».

У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя нагадваюць, што асобы, якія хочуць кінуць курыць, могуць атрымаць кансультацыю ў нарколага. Пры неабходнасці можа быць прызначаны курс лячэння амбулаторна на платнай аснове. Наркалагічныя кабінеты ёсць ва ўсіх раёнах краіны, яны ўваходзяць у склад абласных (гарадскіх) наркалагічных дыспансераў. У Мінску гэта гарадскі наркалагічны дыспансер па вуліцы Гастэлы, 16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?