Міліцыя праводзіць ператрус на кватэры гродзенскага актывіста Партыі БНФ Максіма Губарэвіча. Супрацоўнікі МУС прыйшлі да яго пасля 18 гадзіны.

Нагадаем, што Максім Губарэвіч, Сяржук Семянюк і Алесь Каліта падазраюцца ў збіванні 13 жніўня ахоўніка офіснага будынка, у якім быў размешчаны офіс Партыі БНФ.

Хлопцам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Самі яны абвінавачваюць ахоўніка ў правакацыі і сцвярджаюць, што той у нецвярозым стане ў непрацоўны час правакаваў іх на канфлікт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?