Аляксандр Лукашэнка прызначыў ужо былога намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.
Нагадаем, што ранейшы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Андрэй Кабякоў быў у аўторак прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у Расіі.
***
Андрэй Мікалаевіч Тур нарадзіўся ў 1953 г. у Ленінградзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (сёння — БДЭУ).
У
Доктар эканамічных навук, прафесар.
Улетку відэаролік з прыёма ў шведскага пасла з удзелам не зусім цвярозага А.Тура абышоў увесь беларускі Інтэрнет, а словы тагачаснага намесніка міністра: «Дружа, трэба жыць па сродках», — сталі крылатымі.