Суддзя Наталля Шэгеда прызнала Локцева вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

«Увесь суд быў проста спектакль. Я напісаў 12 старонак разбору ўсёй справы з прывядзеннем артыкулаў Канстытуцыі і міжнародных пактаў, прадстаўлены фатаграфіі. Нягледзячы на гэта, суддзя адразу ж, не адыходзячы ў дарадчы пакой, зачытала рашэнне», — расказаў БелаПАН магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Яшчэ адна фігурантка справы па Народным сходзе ў Бабруйску Галіна Смірнова сёння з суда была дастаўлена ў міліцыю для складання новага пратакола. Там ёй таксама было ўручана папярэджанне аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Цяпер суд працягвае разгляд справы Смірновай.

Нагадаем, суд над Локцевым і Смірновай пачаўся 9 лістапада. Яны абвінавачваліся ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах. Пасля таго як падсудныя прывялі доказы, што яны вялі падрыхтоўку да мясцовага сходу, суддзя зрабіў перапынак да 11 лістапада.

Раней, 3 лістапада, за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах у Бабруйску быў прыгавораны да 10 сутак арышту Віктар Бузінаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?