Рух аўтамабіляў у цэнтры Мінска вечарам 11 лістапада не абмяжоўваецца. Нагадаем, прадстаўнікі аўтамабільнай супольнасці паведамілі пра намер правесці сёння вечарам чарговую акцыю«Стоп-бензін» супраць падаражання 10 лістапада паліва.
Цэнтральныя вуліцы сталіцы не перакрыты. У раёне плошчы Незалежнасці супрацоўнікі ДАІ «разрульваюць» аўтамабільныя заторы, пры неабходнасці выходзяць на праезную частку. Машыны, якія едуць, не сігналяць, не спыняюцца, ніякім іншымі чынам не праяўляюць сябе як удзельнікі акцыі.
У раёне Кастрычніцкай плошчы па праспекце Незалежнасці курсуюць машыны ДАІ, што для вечара пятніцы ў цэнтры сталіцы з’яўляецца звычайным.
На Кастрычніцкай плошчы знаходзяцца супрацоўнікі
У 18.11 — заяўлены арганізатарамі час пачатку акцыіУ раёне плошчы адбылося дробнае ДТЗ. Супрацоўнікі ДАІ хутка выканалі ўсе неабходныя фармальныя дзеянні, і машыны хутка пакінулі месца аварыі.«Стоп-бензін» — прасігналіў толькі адзін аўтамабіль.





