Нацбанк хацеў бы пазбегнуць далейшага росту стаўкі рэфінансавання. Аб гэтым заявіў сёння намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў на
Паводле слоў намесніка старшыні праўлення Нацбанка, далейшае павышэнне стаўкі рэфінансавання, перш за ўсё, залежыць ад перагавораў з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС. «У нас ёсць знешнія абавязацельствы, у тым ліку ў рамках Антыкрызіснага фонду, які нас фінансуе. А там кажуць: «Павінны быць дадатныя стаўкі», — канстатаваў Сяргей Дубкоў, адзначаючы патрэбнасць Беларусі ў знешнім фінансаванні.
«Нацыянальны банк знаходзіцца ў вельмі нязручнай пазіцыі.
З аднаго боку, ёсць знешнія абавязацельствы і разуменне фундаментальных рэчаў — стаўка павінна расці. З другога — мы упіраемся ў сацыяльны аспект»,— сказаў ён. Сяргей Дубкоў растлумачыў, што для тых, хто выплачвае крэдыт, прывязаны да стаўкі рэфінансавання, становіцца цяжка яго выплачваць.
На думку прадстаўніка Нацбанка, у беларускіх рэаліях стаўка рэфінансавання страціла сваю ролю індыкатара рынку. Насельніцтва не мае даходаў, дастатковых для абслугоўвання крэдытнай запазычанасці. Для суб’ектаў гаспадарання таксама няпроста абслугоўваць крэдыты пад 40–60 працэнтаў гадавых і пры гэтым мець эканамічны прыбытак. «Стаўка рэфінансавання 40 працэнтаў — гэта ўжо дастатковы ўзровень, каб, з аднаго боку, адпавядаць фундаментальным дакументам урада па стрымліванню крэдытавання, калі працэнты з’яўляюцца забароннымі. З другога — мы вычарпалі магчымасці далейшага павышэння стаўкі з пункту гледжання даходаў насельніцтва і эканомікі краіны», — сказаў Сяргей Дубкоў.
Нацыянальны банк Беларусі з 11 лістапада 2011 года павялічыў стаўку рэфінансавання на 5 працэнтных пунктаў — з 35 працэнтаў да 40 працэнтаў гадавых (пастанова нумар 503 ад 8 лістапада 2011 года), з пачатку года стаўка вырасла ў 3,8 раза.





