Урад Беларусі ў сваёй антыкрызіснай праграме занадта захапіўся шокавымі метадамі, укаранёнымі ў Расіі ў пачатку 90-х Ягорам Гайдарам, заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

«Урад, яго маладое крыло, занадта захапіліся шокавай тэрапіяй, гэта чыста гайдараўская метады», — сказаў Сурыкаў.

«Мэта — не проста спыніць інфляцыю, а дамагчыся паляпшэння жыцця народа», — заявіў амбасадар, падкрэсліўшы, што ў гэтым ён «падзяляе пазіцыю Аляксандра Рыгоравіча».

Сурыкаў мяркуе, што «рост цэн нельга стымуляваць, з ім трэба змагацца».

Рост цэн і дэвальвацыя рубля ў Беларусі былі выкліканы друкам вялікай масы незабяспечаных рублёў, якія выкарыстоўваліся для падагрэву эканамічнага росту і павышэння зарплат перад выбарамі.
Зрэшты, лукашэнкаўская адміністрацыя трымалася мадэлі інфляцыйнага росту ўвесь час свайго кіравання. Ні ў адной іншай краіне за апошнія 17 гадоў так не абясцэнілася нацыянальная валюта, як у Беларусі. Інфляцыя стварае ілюзію эканамічнага росту і росту зарплат, якія пасля з’ядаюцца дэвальвацыяй.
Варта дадаць, што эканамічны курс заўжды вызначаў прэзідэнт, а ўрад толькі рэалізоўваў.
Тым не менш цяпер адказнасць за рост цэн спрабуюць перакласці на ўрад.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?