Хакейная зборная Беларусі (галоўны трэнер — Кары Хейкіля) пацярпела другую паразу на VI Кубку Палесся, што праходзіць у Гомелі.

11 лістапада беларусы прайгралі Расія-2 — 1:4 (1:0, 0:0, 0:4).

Сёння зборная Даніі выйграла ў Славеніі — 3:0. Нагадаем, што ўчора зборная Беларусі пацярпела разгромную паразу ад Славеніі — 0:6.

Пасля 2-х тураў: Расія — 6, Данія — 3, Славенія — 3, Беларусь — 0:0.

У суботу згуляюць: Славенія — Расія-2, Беларусь — Данія.

Зборная Беларусі згубіла шанцы пяты раз заваяваць трафей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?