Таварыская гульня футбольных зборных мелася прайсці ў Дубаі (ААЭ) сёння вечарам. Гульня мелася пачацца, а 18:30, але потым з’явілася інфармацыя, што нібыта перанесена на паўтары гадзіны праз вялікую спёку.
Урэшце гульня так і не адбылася.
Першы намеснік старшыні БФФ Сяргей Сафар’ян патлумачыў потым «Прессболу» прычыну: маўляў, федэрацыя ААЭ не змагла ўзгадніць з ФІФА умовы правядзення гульні. У выніку, зборныя Беларусі і Нігера правялі трэніроўку, прычым кожны сам па сабе. Магчыма, гульня пройдзе ў суботу.
***
А 15 лістапада зборная Беларусі там жа ў ААЭ павінна згуляць з Лівіяй. Калі ФІФА зноў забароніць гуляць, то прынамсі можна параспытваць гульцоў афрыканскай зборнай, як ім жывецца без Кадафі, як цярпелі яго 42 гады і г.д. :)
0
0
0
0
0
0