Учора ноччу ў спевака Аляксея Хлястова нарадзілася дачушка Варвара.

Гэта другое дзіця Аляксея і яго жонкі Алены. Першым быў Арцём (яму зараз 6 гадоў). Ёсць яшчэ 10-гадовая дачка Паліна ад першага шлюбу.

Са слоў Аляксея, на гэтым ён не намераны спыняцца і ў ідэале жадае мець пяцёра дзяцей.

Імя дачцэ выбіралі разам з жонкай. «Добра гучыць — Варвара Аляксееўна Хлястова», кажа спявак. Лічыць, што больш падобная да маці, хоць, канешне, пакуль рана меркаваць.

Жонка Алена пасля родаў пачувае сябе добра. Праўда, зараз яна знаходзіцца ў інфекцыйнай палаце, куды нікога не пускаюць, бо нядаўна прастудзілася.

«Навіну пра з’яўленне сястрычкі сын успрыняў выдатна. Ездзіў са мной учора ў радзільню, глядзеў на яе», — кажа Аляксей. «Яна нават вочкі не расплюшчыла!» — чуецца голас хлопчыка на заднім фоне.

«Наша Ніва» віншуе сям’ю Хлястовых з папаўненнем і зычыць ёй шчасця і дабрабыту.

Аляксей Хлястоў. «Погляд дзявочы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?