Для іншаземцаў — краіна гарналыжных курортаў, кампазітараў ды «бюракратаў у фраках і скураных шортах», для саміх яе жыхароў — «краіна без уласцівасцяў».

Што набыла і што страціла дзяржава, якая ў ХХ стагоддзі прайшла шлях ад вялізнай імперыі да невялікай дэмакратычнай рэспублікі? Якая праўда хаваецца за сцверджаннямі пра легалізаваную прастытуцыю, бяз’ядзернасць і нейтральнасць краіны? Ці можна лічыць альпійскую рэспубліку ахвярай нямецкага нацыянал-сацыялізму? Адным словам, якая Аўстрыя насамрэч?

На гэтыя пытанні шукайце адказу ў новым, «аўстрыйскім» нумары ARCHE.

Эсэістыка Робэрта Мэнасэ, Карла-Маркуса Гаўса, Марціна Полака; успаміны Штэфана Цвайга; аналітыка Жанны Кромер, Яраслава Шэбэка; гістарычныя даследаванні Алега Гардзіенкі і Наталі Новік; пераклады класікаў і сучаснікаў аўстрыйскай літаратуры — Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк…
Гэтыя і іншыя аўтары — у сёлетнім 9-м нумары на 450 старонак з ілюстрацыямі.
Увага: пасля закрыцця сядзібы БНФ і забароны на продаж ARCHE ў менскай «Акадэмкнізе» найпрасцей купляць часопіс, напісаўшы на адрас [email protected]
Кошт нумару 30 тыс. рублёў (у яго НЕ ўваходзяць выдаткі на дасылку). Каб аформіць замову, дашліце свой e-mail з пазначэннем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас [email protected]. Для лепшай камунікацыі неабходна таксама пазначыць нумар вашага кантактнага тэлефона. Нумар будзе дастаўлены накладзеным плацяжом на ваша аддзяленне «Белпошты».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?