Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага раёна Магілёва прыняў рашэнне аб дэпартацыі грамадзянкі Польшчы Магдалены Каліноўскай.

Згодна са складзеным пратаколам аб правапарушэнні, прадстаўніца фонду Institutum Orientalium Магдалена Каліноўская пражывала не па тым адрасе, па якім была зарэгістраваная. Пры гэтым яна не прадставіла дакументы аб змене месца пражывання. Тым самым, на думку беларускіх праваахоўных органаў, грамадзянка Польшчы парушыла правілы знаходжання замежнікаў у Рэспубліцы Беларусь.

Увечары 11 лістапада Каліноўская была дастаўлена ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага раёна, дзе ў яе пашпарт паставілі штамп аб абавязку пакінуць Беларусь да 16 лістапада.

Ўязджаць на тэрыторыю краіны яна не мае права да 16 лістапада 2014 года. Акрамя таго, на яе накладзены штраф.

"

Я ніякая не злачынца, я нават не ведала аб неабходнасці перарэгістравацца.
Тым больш ёсць два пакаранні - атрымаць штраф без дэпартацыі або штраф з дэпартацыяй. Чаму адразу штраф з дэпартацыяй?" - пацікавілася Каліноўская.

На працягу бліжэйшых дзён яна мае намер абскардзіць рашэнне аб дэпартацыі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Каліноўская знаходзілася ў Магілёве ў рамках рэалізацыі праекта фонду Institutum Orientalium "Прадпрымальніцтва па-беларуску". Гэты праект прадугледжвае навучанне ў Польшчы 60 маладых беларускіх прадпрымальнікаў
арганізацыі справы ў сферы турызму, транспарту і сельскай гаспадаркі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?