Мазырская «Славія» вярнулася ў вышэйшую лігу футбольнага чэмпіянату краіны.

У матчы 29-га тура першынства першай лігі «Славія» на сваім полі ў суботу выйграла ў гродзенскага «Белкарда» — 2:0. Мінскі «Партызан» выйграў у гасцях у «Баранавічаў» 3:0, і ў апошнім туры можа дагнаць Мазыр, але за кошт асабістых сустрэчаў «Славія» ўсе роўна зойме першае месца.

«Партызан» у снежні прыме ўдзел у стыкавых матчах з 11-й камандай вышэйшай лігі.

Пасля 29 тураў: Славія — 68, Партызан — 65, Сквіч — 53, Гарадзея — 52.

***

«Славія» (тады МПКЦ) ў 1996 г. спыніла гегемонію мінскага «Дынама» ў футбольным чэмпіянаце, заваяваўшы залатыя медалі. У 2000 г. ужо «Славія» другі раз выйграла чэмпіянат краіны.

Клуб таксама двойчы заваёўваў срэбра (1995, 1999) і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка краіны (1996 і 2000).

У 2005 г. «Славія» вылецела з вышэйшай лігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?