Зборная Беларусі пацярпела ўсе тры паразы на VI хакейным Кубку Палесся, што прайшоў з 10 па 12 лістапада ў Гомелі.

У заключным матчы айчынныя хакеісты, якіх трэніруе Кары Хейкіля, пацярпелі паразу ад Даніі 2:8 (1:4, 1:3, 0:1).

Нагадаем, што ў першым матчы беларусы былі бітыя славенцамі 0:6, а ўчора прайгралі зборнай Расія-2 — 1:4.

Дарэчы, зборная Расіі-2 пад кіраўніцтвам трэнера «Віцязя» Андрэя Назарава выйграла турнір,
абыграўшы сёння Славенію 3:0.

Расія-2 — 9, Данія — 6, Славенія — 3, Беларусь — 0.

Да гэтага айчынныя гульцы чатыры разы бралі Кубак Палесся. Летась турнір выйграла Данія.

Сёлета беларуская зборная, на чале якой стаў фінскі спецыяліст Кары Хейкіля, была складзеная ў абсалютнай большасці з гульцоў Адкрытага чэмпіянату Беларусі. Турнір, відаць, засведчыў узровень нацыянальнага першынства і прорву паміж ім і мінскім «Дынама» ў КХЛ.

Арганізацыя турніру таксама выклікала пытанні.

Вось у нечую светлую галаву прышла думка выпусціць у перапынку матчу Беларусь -- Расія-2 напаўаголеную дзяўчыну перад дзецьмі і танчыць эратычны танец «Жэсць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?