У Мінску 12 лістапада стартавала гарадская дабрачынная акцыя «Другія рукі» па зборы ў насельніцтва неўжывальных рэчаў. Мэта акцыі — падтрымка малазабяспечаных грамадзян.
Супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёнаў Мінска сумесна з валанцёрамі прымаюць у насельніцтва ўжыванае адзенне ў добрым стане з наступнай дастаўкай яе ў хімчысткі сталіцы.
Прымаецца верхняе адзенне (касцюмы, штаны, джэмперы, курткі, паліто, плашчы). Не прымаюцца скураныя вырабы, пальчаткі, цацкі, ніжняя бялізна, шкарпэткі і абутак.
У будныя дні прыём адзення будзе ажыццяўляцца ў цэнтрах па месцы жыхарства.
У выхадныя дні з 10.00 да 18.00 у кожным раёне горада па асобных графіках будзе курсіраваць спецыяльны аўтатранспарт, выдзелены дзяржаўным прадпрыемствам «Мінсктранс».
Інфармацыя пра месца і час прыёму рэчаў размешчана на сайце Мінгарвыканкама (www.minsk.gov.by) у рубрыцы «Гэта актуальна».
Акрамя гэтага, спецыялісты цэнтраў гатовыя прымаць тэлефонныя званкі жыхароў сталіцы з заявай аб жаданні ўдзельнічаць у акцыі і па папярэдняй дамоўленасці выязджаць на месца ў зручны для грамадзян час.
Рэчы будуць перадавацца шматдзетным сем’ям, інвалідам,