Тэрмін завяршэння будаўніцтва жылых дамоў і дач у Беларусі будзе абмежаваны 3 гадамі. Адпаведны ўказ нумар 520 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню адносін у галіне будаўніцтва, адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў» 11 лістапада падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент прыняты ў мэтах развіцця індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, а таксама скарачэння колькасці не завершаных будаўніцтвам жылых дамоў, дач, удасканалення рэгулявання адносін у галіне аховы і выкарыстання зямель.

Указам прадугледжваецца аднаўленне з 1 сакавіка 2012 года дзеяння ўказа ад 7 лютага 2006 года № 87 «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач» і замацаванне ў гэтым указе трохгадовага тэрміну будаўніцтва жылых дамоў, дач. Пры гэтым устанаўліваецца, што з улікам матэрыяльнага становішча грамадзяніна і іншых уважлівых прычын названы тэрмін будаўніцтва можа быць падоўжаны мясцовым выканкамам, але не больш як на два гады.

Таксама прадугледжваецца абавязак землекарыстальнікаў, якія не маюць магчымасці завяршэння будаўніцтва жылога дома, дачы, на працягу ўстаноўленага тэрміну, ажыццявіць кансервацыю не завершаных будаўніцтвам аб’ектаў і добраўпарадкаванне зямельных участкаў. Тэрмін такой кансервацыі не можа перасягаць трох гадоў.

На мясцовыя выканаўчыя органы ўскладаецца абавязак па выяўленні жылых дамоў, дач, будаўніцтва якіх не завершана ва ўстаноўленыя тэрміны, і прыняццю мер па канфіскацыі адпаведных зямельных участкаў.

Таксама згодна з указам працэдуры адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў з зямель сельскагаспадарчага прызначэння для мэт, не звязаных з прызначэннем гэтых зямель, пераводу такіх зямель у іншыя катэгорыі будуць ажыццяўляцца аблвыканкамамі толькі пасля ўзгаднення з прэзідэнтам Беларусі месца размяшчэння адпаведных зямельных участкаў. Названая мера накіравана на захаванне сельскагаспадарчых зямель, іх дбайнае і мэтавае выкарыстанне, недапушчэнне неапраўданага выключэння з сельгасабароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?